Сітуацыя паміж Шонам Стрыклэндам і UFC становіцца ўсё больш сур’ёзнай. Чэмпіён незадаволены прапанаваным ганарарам, дапускае адмову ад пояса і прызнаецца, што фізічна і псіхалагічна стаміўся ад ММА.
Шон Стрыклэнд усё сур'ёзней задумваецца пра тое, каб скончыць кар'еру ў UFC.
Амерыканец незадаволены фінансавымі ўмовамі арганізацыі і заявіў, што гатовы вызваліць чэмпіёнскі пояс сярэдняй вагі, падняцца ў паўцяжкую катэгорыю і як мага хутчэй завяршыць астатнія баі па кантракце. Пасля гэтага Стрыклэнд хоча паспрабаваць сябе ў боксе — у тым ліку правесці грашовы бой з Джэйкам Полам.
Пазней чэмпіён прызнаўся, што праблема ўжо не толькі ў грошах. З-за шматлікіх траўмаў і цяжкіх трэніровак ён больш не адчувае ранейшага жадання займацца ММА.
«У мяне больш не ляжыць душа да ММА».
Джэйк Пол ужо заўважыў заявы Стрыкленда і ўключыў яго ў спіс патэнцыйных супернікаў, але нагадаў, што спачатку амерыканцу неабходна разабрацца з кантрактам UFC.
Раней чакалася, што Стрыклэнд правядзе абарону супраць Насурдзіна Імавова, аднак афіцыйна гэты бой так і не быў абвешчаны.