Пасля паражэння ад Макса Холаўэя вакол Коннара Макгрэгара ўзніклі новыя пытанні пра яго стан перад боем.
У сетцы абмяркоўваюць відэа, на якім ірландац за некалькі дзён да UFC 329 наведвае клініку лячэння болю. Пры гэтым сам Макгрэгор адмаўляе, што выходзіў у актагон з траўмай, і сцвярджае, што пашкоджанне атрымаў ужо падчас паядынку.
Бой скончыўся на 69-й секунде пасля некалькіх падзенняў Конэра. Перамогу тэхнічным нокаўтам атрымаў Холаўэй.
Макгрэгар прызнаў, што цяжка перажывае паражэнне, але завяршаць кар’еру не збіраецца. Ірландац паабяцаў аднавіцца і вярнуцца ў актагон.