Джастын Гейджы пакуль не гатовы пацвердзіць наступную абарону чэмпіёнскага пояса. 37-гадовы амерыканец хоча разабрацца з назапашанымі траўмамі і дапускае, што перамога над Топурыяй магла стаць яго апошнім выступленнем.
Тытульны бой Армана Царукяна і Джастіна Гейджы пакуль далёка не гарантаваны.
Гейджы прызнаўся, што пасля амаль двух дзесяцігоддзяў у прафесійным спорце ўсё сур'ёзней думае пра завяршэнне кар'еры. Галоўная прычына — не грошы, а назапашаныя траўмы і здароўе.
«Мне здаецца, што мне больш няма чаго даказваць».
Пры гэтым амерыканец разумее, што апошняе выступленне супраць Іліі Топурыі стала адным з лепшых у яго кар’еры, таму канчатковага рашэння пакуль няма.
Калі Гейджы ўсё ж правядзе абарону, ён прызнае Царукяна наступным прэтэндэнтам. Але існуе і альтэрнатыўны варыянт — бой з Конорам Макгрэгарам, у якога застаўся адзін бой па кантракце UFC.
Так што зараз у чэмпіёна адразу тры сцэнары: Царукян, вялікі грашовы бой з Макгрэгарам ці завяршэнне кар’еры.