Джастын Гэйтжы зрабіў тое, што да яго не ўдавалася нікому — нанёс Іліі Топурыі першае паражэнне ў кар’еры.
Галоўны бой UFC Freedom 250 каля Белага дома скончыўся драматычна: Топурыя не выйшаў на пяты раўнд пасля цяжкай рубкі, а яго кут спыніў паядынак.
Для Гэйтжи гэта перамога ўсёй кар'еры. Ён не проста перажыў небяспечныя моманты ў пачатку бою, але і паступова пераламаў ход сустрэчы — за кошт ціску, джэба і жорсткіх траплянняў справа.
Топурыя падыходзіў да турніру без паражэнняў і лічыўся адным з самых упэўненых чэмпіёнаў UFC. Але яго ідэальны рэкорд скончыўся ў самым гучным месцы – на гістарычным турніры каля Белага дома.
Цяпер у лёгкай вазе новы чэмпіён, а перамога Гэтжы ўжо выглядае як адзін з галоўных апсетаў года.